АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ Ў 2025/2026 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ
ТЭМА: “Павышэнне якасці адукацыі на аснове ўдасканалення адукацыйнага працэсу”
МЭТА метадычнай работы: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў, у тым ліку фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў.
ЗАДАЧЫ:
- забяспечыць аказанне практыкаарыентаванай дапамогі педагагічным кадрам ў засваенні і рэалізацыі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў сістэмы адукацыі;
- ствараць умовы для ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі настаўнікаў па пытаннях праектавання вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных формаў арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на выхаванне і развіццё асобы вучняў;
- ствараць умовы для актывізацыі творчага патэнцыялу педагогаў, арганізаваць метадычнае суправаджэнне абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнай педагагічнай практыкі, абмену вопытам.